З’езд – вышэйшы орган ГА “БРСМ”, які прымае рашэнне па розных пытаннях дзейнасці ГА “БРСМ”.
Цэнтральны камітэт – кіруючы орган ГА “БРСМ”, які каардынуе дзейнасць ГА “БРСМ”, у перыяд паміж з’ездамі.
Бюро Цэнтральнага камітэта – абіраецца для арганізацыі бягучай работы, рэгулявання адносін унутры ГА “БРСМ”.
Першы сакратар – абіраецца для ажыццяўлення бягучай работы і арганізацыі дзейнасці апарата ЦК ГА “БРСМ”.
Сакратарыят Цэнтральнага камітэта – выконваючы орган, які ажыццяўляе бягучую работу і арганізацыю дзейнасці апарата ЦК ГА “БРСМ”.
Цэнтральная кантрольная камісія – вышэйшы кантрольны орган, які кантралюе выкананне Статута, рашэнняў З’езда, канферэнцый, выбарчых органаў, штогод праводзіць маніторынг фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЦК і ТК ГА “БРСМ”.
Бюро Цэнтральнай кантрольнай камісіі – кіруючы орган кантрольнай камісіі, які разглядае вынікі маніторынга, вывучэння дзейнасці выбарчых органаў, структурных падраздзяленняў і суб’ектаў гаспадарання ГА “БРСМ”.
Старшыня – абіраецца для ажыццяўлення бягучай дзейнасці ЦКК ГА “БРСМ”.