Last modified on: 31.01.2019

Дзень моладзі

Дзень моладзі

Штогод у ліпені сталіца фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” становіцца цэнтрам моладзевай ініцыятывы і творчасці самых актыўных і энергічных юнакоў і дзяўчат. У горадзе над Дзвіной у рамках афіцыйнай праграмы фестывалю праходзіць Дзень моладзі, ідэйным натхняльнікам якога з 2004 года выступае Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Асноўныя мерапрыемствы Дня моладзі праходзяць на адной з самых вялікіх плошчаў Еўропы – плошчы Перамогі.

Аддаючы даніну павагі загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, моладзевыя дэлегацыі традыцыйна ўскладаюць вянкі і кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны – воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

З 2013 года старт мерапрыемствам Дня моладзі дае Парад маладзёжных субкультур «БелаРусь у Сэрцы Маім!». Творчая і спартыўная моладзь з усіх рэгіёнаў краіны: актывісты Саюза моладзі, прадстаўнікі моладзевых субкультур – розных танцавальных напрамкаў,бітбоксеры, мастакі графіці і бодзі-арт, велатрэалісты, скейтбардысты, ролеры, бокеры, байкеры, уладальнікі рэтра-аўтамабіляў, прадстаўнікі рыцарскіх клубаў, удзельнікі моладзевых духавых і інструментальных аркестраў, аўтары і выканаўцы бардаўскай песні, поп -, рок-гуртоў, праходзяць па маршруце: пл. Свабоды – вул. Леніна – пл. Перамогі. Яркае шэсце прыцягвае ўвагу некалькіх тысяч гараджан, нават тых, хто ў сілу ўзросту ўжо вельмі далёкі ад моладзевага руху.

У Год моладзі ўпершыню ў рамках мерапрыемстваў Дня моладзі ў Віцебску разгарнулася маштабная разнапланавая інтэрактыўная экспазіцыя “Маладзёжнае падвор'е”.

У рамках спартыўна-забаўляльнай праграмы «Маладзёжны ФЭСТ» жыхары і госці горада ацэньваюць майстэрства прадстаўнікоў экстрэмальных відаў спорту, прымаюць удзел у працы тэматычных пляцовак і займальных майстар-класах ад прафесіяналаў – на плошчы Перамогі праходзяць паказальныя выступленні лепшых творчых, спартыўных, музычных калектываў, клубаў, аб'яднанняў і груп, прадстаўнікоў моладзевых субкультур і інш.

Маладзёжны фестываль «АГОНЬ ТАНЦА» ўжо не першы год кружыць у віхуры «Шоу-праграмы», «Брэйк», «Лаціны», «Стрыт дэнса», «Усходняга танца» лепшыя танцавальныя калектывы Беларусі.

Мерапрыемствы Дня моладзі праходзяць у два дні. Па традыцыі, напярэдадні свята, арганізатары прапануюць юнакам і дзяўчатам творчую праграму “Сустракаем Дзень моладзі”, у якую ўваходзяць і знакамітая “Бітва дыджэяў” з удзелам лепшых айчынных DJ і самых модных сусветных дыск-жакеяў.

Сёння без перабольшання можна канстатаваць, што Дзень моладзі – гэта дзень цудоўных уражанняў, яркіх эмоцый і незабыўных успамінаў.

Генеральным партнёрам Дня моладзі на “Славянскім базары ў Віцебску” выступае ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат – гандлёвая марка “Бярозка”.

Rate this item
(0 votes)
Read 2810 times

Media

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»