Last modified on: 31.01.2019

Сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла»

Сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла»

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”, арганізатарам якога традыцыйна выступаюць ГА «БРСМ», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белаграпрамбанк», а з 2013 года – ГА «Беларускі саюз жанчын», скіраваны на замацаванне маладых сем'яў на сяле, падымае прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, умацоўвае сямейныя традыцыі.

Галоўнымі героямі праекта штогод становяцца сотні маладых сем'яў па ўсёй рэспубліцы (муж і жонка ва ўзросце не старэйшыя за 31 год, іх дзеці), якія пражываюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і працуюць у сельскагаспадарчай арганізацыі не менш за 3 гады.

Конкурс складаецца з трох асноўных этапаў: раённага, абласнога і фінальнага – рэспубліканскага, што дазваляе прыцягнуць максімальную ўвагу да ўдзелу ў праекце, папулярызацыі яго сярод сельскага насельніцтва.

Падчас розных этапаў конкурсу маладыя сем'і ўдзельнічаюць у займальных сельскагаспадарчых і творчых конкурсах. Пераможцы абласных этапаў прадстаўляюць свае рэгіёны ў рэспубліканскім фінале праекта.

Rate this item
(0 votes)
Read 2633 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»