Студэнцкі атрад спрыяе арганізацыі другаснай занятасці моладзі, забяспечвае магчымасць творчай самарэалізацыі асобы, далучэнне да спорту, фізічнай культуры, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню і сацыялізацыі маладых грамадзян.
Усе атрады падзяляюцца на 5 профіляў:
- студэнцкі будаўнічы атрад (СБА) – будаўніча-мантажныя работы;
- студэнцкі сельскагаспадарчы атрад (ССГА) – пасадка, дагляд і ўборка сельскагаспадарчых культур;
- студэнцкі педагагічны атрад (СПА) – педагагічная дзейнасць у аздараўленчых лагерах;
- студэнцкі сэрвісны атрад (САС – студэнцкі атрад сэрвіса) – праца ў складзе прыёмных камісій устаноў адукацыі, праваднікамі чыгуначнага транспарту, дапаможнымі працоўнымі ў пунктах грамадскага харчавання дзіцячых аздараўленчых лагераў, дзейнасць па спецыяльнасцям школьных вучэбна-вытворчых камбінатаў;
- студэнцкі экалагічны атрад (СЭА) – навядзенне парадка на зямлі.
ГА “БРСМ” мае права развіваць і іншыя віды студэнцкіх атрадаў.
Камандзір студэнцкага атрада:
- кіруе працай пастаянна дзеючага кіруючага органа атрада (Штабам атрада);
- арганізуе дзейнасць студэнцкага атрада;
- нясе персанальную адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за арганізацыю фінансава-гаспадарчай дзейнасці і выкананне ўскладзенных задач;
- ва ўстаноўненным парадку інфармуе адпаведны Штаб аб дзейнасці атрада;
- забяспечвае захаванне ўнутрыатраднай дысцыпліны, выносіць спагнанне і заахвочванне удзельнікам атрада;
- нясе персанальную адказнасць за псіхалагічны клімат у атрадзе;
- адказвае за захаванне і выкарыстоўванне маёмасці, перададзенай атраду ў карыстанне;
- сочыць за захаваннем удзельнікамі атрада норм і правілаў па ахове працы і пажарнай бяспецы;
- забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі стварэнне бяспечных умоў працы і побыту для ўдзельнікаў атрада;
- удзельнічае ў фарміраванні атрада;
- вядзе табель уліку працоўнага часу і журнал выкананых аб’ёмаў работ;
- у адпаведным парадку прадастаўляе неабходную статыстычную інфармацыю аб дзейнасці студэнцкага атрада накіроўваючай арганізацыі;
- у абавязковым парадку вядзе журнал студэнцкага атрада, які ўключае ў сябе план работы студэнцкага атрада ў падрыхтоўчы і рабочы перыяды, табель уліку працоўнага часу ўдзельнікаў студэнцкага атрада, раздзел рэгістрацыі захворванняў у атрадзе, раздзел заўваг і прапаноў па праверцы дзейнасці студэнцкага атрада, справаздачу па рабоце з непаўналетнімі, справаздачу аб рабоце студэнцкага атрада, аналіз вынікаў работы студэнцкага атрада, якаясны склад атрада;
- падтрымлівае тэлефонную сувязь з накіроўваючай арганізацыяй, неадкладна інфармуе аб выпадках невыканання ўмоў дагавора прымаючай арганізацыі;
- удзельнічае ў складанні творчай справаздачы для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы студэнцкі атраді на лепшага наймальніка.
У аператыўным кіраўніцтве камандзірам атрадаў належыць права адзінаначаляння ў рашэнні пытанняў жыццядзейнасці атрадаў. Права адзінаначаляння азначае безумоўнае, дакладнае і своечасовае выкананне членамі атрада рашэнняў камандзіра атрада.
Камісар студэнцкага атрада:
- сумесна з камандзірам студэнцкага атрада арганізуе вытворча-гаспадарчую дзейнасць атарада;
- кіруе ідэалагічнай і культурна-масавай работай атрада;
- спрыяе фарміраванню пазітыўнага маральна-псіхалагічнага клімата ў студэнцкіх атрадах;
- спрыяе развіццю асобаснага творчага росту ўдзельнікаў атарада, развіццю і максімальнай рэалізацыі іх грамадскай актыўнасці, фарміраванню сацыяльна арыентаванай унутрыатраднай культуры;
- ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне жыццядзейнасці атрада;
- арганізуе прадуктыўны, творчы вольны час удзельнікаў атрада і іх узаемадзеянне ў непрацоўны час; удзельнічае ў складанні творчай справаздачы;
- у перыяд адсутнасці камандзіра студэнцкага атрада камісар ажыццяўляе выкананне яго службовых абавязкаў.
Камандзіры і камісары атрадаў нясуць адказнасць перад адпаведнымі штабамі, прынцыпам дзейнасці якіх з’яўляецца калегіяльнасць у прыняцці важных рашэнняў, якія вызначаюць жыццядзейнасць атрадаў.
Студэнцкі атрад – гэта:
- магчымасць заробка;
- дадатковая спецыяльнасць ці першыя навыкі прафесійнай дзейнасці;
- атмасфера нефармальных стасункаў;
- здабыццё ўпэўненасці ва ўласнай моцы;
- практычная школа лідэрства і работы ў камандзе.
Работа ў складзе студэнцкага атрада дысцыплінуе і адаптуе да жыцця!
Калі ты студэнт ці навучэнец і вырашыў папрацаваць у студатрадзе – звяртайся ў штаб працоўных спраў пры пярвічцы ГА “БРСМ” сваёй установы адукацыі. Калі ты скончыў навучальную ўстанову ці яшчэ толькі збіраешся паступаць, ужо працуеш ці пакуль беспрацоўны – прыходзь у тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў па месцы жыхарства, або звяртайся ў раённы ці абласны штабы студэнцкіх атрадаў.