Раённая, гарадская канферэнцыя – вышэйшы орган раённай, гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”, якая склікаецца Пленумам тэрытарыяльнага камітэта не радзей аднаго разу ў тры гады.
Раённы, гарадскі камітэт – кіруючы орган раённай, гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”.
Бюро раённага, гарадскога камітэта – абіраецца для арганізацыі работы раённай, гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” у перыяд паміж Пленумамі.
Першы сакратар - абіраецца Пленумам раённага гарадскога камітэта ГА “БРСМ” для арганізацыі работы ў перыяд паміж Пленумамі.
Раённая, гарадская кантрольная камісія – абіраецца для ажыццяўлення кантрольных функцый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з “Палажэннем аб кантролі ў ГА “БРСМ”.
Бюро ТКК – кіруючы орган кантрольнай камісіі, які разглядае вынікі маніторынга структурных падраздзяленняў і суб’ектаў гаспадарання ГА “БРСМ”.
Старшыня – абіраецца для ажыццяўлення бягучай дзейнасці ТКК ГА “БРСМ”.
Агульны сход членаў пярвічнай арганізацыі – вышэйшы орган пярвічнай арганізацыі.
Камітэт пярвічнай арганізацыі – абіраецца ў выпадку неабходнасці як кіруючы орган.
Сакратар пярвічнай арганізацыі – абіраецца для арганізацыі работы ў перыяд паміж Агульным сходам.