Прыйсці на выбарчыя ўчасткі і вызначыць будучыню сваёй краіны заклікалі маладых жыхароў Маладзечаншчыны актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Арганізатары акцыі раздавалі прахожым інфармацыйныя лістоўкі, дарылі стужкі колеру нацыянальнага сцяга, напаміналі, што выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудуцца 11 верасня.