Маё меркаванне

Маё меркаванне

Юлія ЗЯНЕВІЧ, першы сакратар райкама Беларускага рэспубліканскага  саюза моладзі:

– Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй сачу за падзеямі ў нашай краіне, выбарамі кіраўніка дзяржавы, у Палату прадстаўнікоў, у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Бачу, што моладзь сёння прагматычная, разумее, што не працуючы немагчыма дасягнуць добрых вынікаў. Маладыя людзі імкнуцца пастаянна ўдасканальвацца, агучваюць розныя ідэі, спрабуюць іх рэалізаваць. І наш Саюз – выдатная для гэтага пляцоўка. Напрыклад, праект “Адкрыты дыялог” стаў не проста рухам, а формай выхавання маладога пакалення. Такую характарыстыку праекту даў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў. А яшчэ “Адкрыты дыялог” – добрая магчымасць для кандыдатаў у дэпутаты расказаць пра свае праграмы, выслухаць праблемы і прапановы ад выбаршчыкаў.

Напярэдадні парламенцкіх выбараў галоўная тэма “Адкрытага дыялогу” – моладзь і палітыка. Праведзена сацыялагічнае даследаванне. Яго вынікі паказалі, што 64 % рэспандэнтаў цікавяцца палітыкай, каля 40 % сочаць за палітычнымі навінамі краіны і свету. На пытанне “Ці будзеце галасаваць?” больш як 80 % адказалі станоўча.

Чаго я чакаю ад выбараў? Стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Мяне хвалююць пытанні фарміравання здаровага ладу жыцця, занятасці моладзі, маральных каштоўнасцяў, якія заснаваны на нацыянальных традыцыях і культуры. 

З дзяцінства хадзіла на выбарчыя ўчасткі з бацькамі, якія адносіліся адказна да выканання свайго грамадзянскага абавязку. Гэтаму вучылі і мяне. Таму 11 верасня я таксама аддам свой голас за кандыдата, якога палічу дастойным. І ад нас, маладых, залежыць будучае нашай краіны.

 

Rate this item
(0 votes)
Read 3752 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»