Last modified on: 31.01.2019

Міжнародны моладзевы лагер «Беларусь»

Міжнародны моладзевы лагер «Беларусь»

Міжнародны моладзевы лагер “Бе-La-Русь”, ідэйным натхняльнікам якога выступаюць Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Грамадскае аб'яднанне «Саюз за прагрэс моладзі Латвіі», Агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі саюз моладзі», больш за два дзесяцігоддзі праходзіць у канцы ліпеня на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі побач з курганам Дружбы в. Прошкі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць), насыпаным у 1959 годзе ў памяць аб баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.

У назве лагера (складаецца з першых складоў назваў трох краін) закладзена ідэя адзінства моладзі мяжуючых дзяржаў. Кожны год яго “гаспадыняй” становіцца адна з трох моладзевых арганізацый, заснавальнікаў ММЛ “Бе-La-Русь”.

Палатачны лагер ужо многія гады размяшчаецца на гасціннай паляне (знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны) па традыцыі збірае самых ініцыятыўных, спартыўных і творчых хлопцаў і дзяўчат, якіх не палохаюць адлегласці, межы, спякота і нават праліўны дождж.

Кожны год арганізатары вызначаюць тэму лагера, у рамках якой праводзяцца спаборніцтвы ў розных творчых і спартыўных конкурсах.

Любая вялікая і сур'ёзная справа мае свае традыцыі, якія ўмацоўваюцца і множацца. Самыя запамінальныя і вясёлыя – прысвячэнне навічкоў (або «хрышчэнне») дубовымі галінкамі, экстравагантныя калядкі латышскіх сяброў, развітальнае “агульнае кола” і яшчэ шмат іншага.

У лагеры былі і ёсць свае героі, а таксама ветэраны і навічкі (кожны год лагер прырастае новымі прадстаўнікамі моладзі Беларусі, Латвіі і Расіі.). За гэтыя гады незабыўныя дні правялі тут тысячы маладых людзей з Беларусі, Латвіі, Расіі, а таксама прадстаўнікі моладзі іншых краін.

“Бе-Lа-Русы” апладысментамі сустракалі і праводзілі ганаровых гасцей лагера – легендарнага Уладзіміра Мулявіна і “Песняроў”, амерыканскага рок-спевака Ціма Стронга, гурт “Манга-Манга”, “Тоні Воткінс Смоук брэйкерс”, “Мамулькі-Бэнд” і інш.

І калі вы, збіраючыся упершыню ў лагер, спаняверыцеся – маўляў, ці варта ехаць у такую далеч, там сумна – гэта няпраўда! Да гэтага месца, да гэтага лагера прыкіпаеш з першага разу, і, паверце, з'язджаць не хочацца. Менавіта там маладыя людзі сустракаюць лепшых сяброў і разумеюць, як добра, што калісьці нарадзілася ідэя правядзення лагера і як добра, што яна жыве…

Rate this item
(0 votes)
Read 2336 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»