Крокам маладой Беларусі

Крокам маладой Беларусі

Маладзёжная дэлегацыя раёна вярнулася з Салігорска, з абласнога маладзёжнага свята "Беларусь маладая", дзе змагла і сябепаказаць, і ў іншых павучыцца.

– Насычаную праграму свята адкрыла творчае шэсце па цэнтральнай плошчы горада шахцёраў і артпарад "БелаРусь – СэрцаМаё" (з вялікіх літар у гэтай назвечытаецца БРСМ), – рассказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Кожны з раёнаў Мінскай вобласці быў прадстаўлены сваёй маладзёжнай дэлегацыяй. За Стаўбцоўшчыну выступалі ўзорны харэаграфічны ансамбль "Гарошынка" (мастацкі кіраўнік – Наталля Захарава) і маладзёжныя актывісты з электрасетак, філіяла ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод" у г. Стоўбцы і інш.

Ва ўрачыстым адкрыцці свята бралі ўдзел старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі, прадстаўнікі аблвыканкама, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Варанок. Увазе прысутных быў прадстаўлены праект "Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі", пад час якога ўзнімаліся надзённыя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вынікі V Усебеларускага народнага сходу, накірункі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Моладзь захацела пачуць думку старэйшага пакалення.

Адбыўся і адборачны тур маладзёжнага харэаграфічнага конкурсу "Агонь танца-2016", у якім выступіла наша "Гарошынка". Выступленне было вельмі ўдалым: перамога адразу ў дзвюх намінацыях – "Шоу-праграма" і "Усходні танец", за што атрымана права ўдзельнічаць у Дні моладзі ў рамках "Славянскага базару ў Віцебску" (ён праходзіць гэтымі днямі). У праграме быў і конкурс маладых выканаўцаў "Моладзь за Саюзную дзяржаву", у якім выступіла малады спецыяліст Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў Маргарыта Нікалаева.

На працягу свята ладзіліся фестываль маладзёжных субкультур, фестываль фарбаў, бітва дзі-джэяў, у якой, дарэчы, браў удзел і наш раён. А яшчэ – калектыву "Гарошынка" "пашчасціла сфатаграфавацца з адным з ганаровых гасцей свята, вядомым спеваком Аляксеем Хлястовым. Артысту таксама было прыемна ўважыць стаўбцоўскі калектыў, які выконвае адну СА сваіх харэаграфічных кампазіцый пад яго аўтарскую песню.

Rate this item
(0 votes)
Read 4748 times

Additional Info

  • Автор: Таццяна ПЯТКЕВІЧ
  • Фото: Анастасіі КАЛОДЗІНСКАЙ

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»