Моладзь – краіне!

Моладзь – краіне!

Працоўныя будні пачаліся ў маладзёжнага атрада, які на мінулым тыдні адправіўся з нашага горада на рэспубліканскую будоўлю ў Астравец, дзе ўзводзіцца атамная электрастанцыя.

 

15 навучэнцаў політэхнічнага каледжа на чале з камандзірам Аляксеем Бурачонкам прайшлі сур’ёзны адбор. Абавязковай умовай была наяўнасць рабочай прафесіі з разрадам.

Для будучых спецыялістаў прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва гэта не першае працоўнае лета. На канікулах яны не прывыклі сядзець без справы.
— Трапіць на будоўлю атамнай электрастанцыі для нас асаблівы гонар, — заўважае камандзір атрада. – Мы перакананы, што наша работа будзе карысная дзяржаве. Важна і тое, што ў нас з’явілася магчымасць замацаваць тэарэтычныя веды на практыцы, удасканаліць прафесійныя навыкі, а таксама зарабіць грошы.  Райкам БРСМ ужо ў трэці раз накіроўвае хлопцаў у Астравец.

Чытайце: Будатрад едзе на будоўлю Астравецкай АЭС

— Пры фарміраванні атрадаў нікога не трэба было ўгаворваць. Наша моладзь актыўная і працавітая, клапоціцца аб дабрабыце краіны, — зазначыла выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Марта Матусевіч. – Хацелася б толькі, каб больш плённа з намі супрацоўнічалі прадпрыемствы, арганізацыі Маладзечаншчыны і работадаўцы ішлі насустрач падрастаючаму пакаленню, не лічылі гэта пытанне лішнім клопатам. Для нас вельмі важна, каб рух студатрадаў спрыяў фарміраванню прафесіяналаў сваёй справы, выхоўваў у іх працавітасць і прыстойнасць. Сёлета знайсці часовыя працоўныя месцы для моладзі больш складана, чым летась.

Тым не менш, у раёне плануецца працаўладкаваць на летнія канікулы каля 800 старшакласнікаў, навучэнцаў і студэнтаў ад 16 гадоў. Яшчэ раней былі сфарміраваныя 11 атрадаў на базе Беразінскага аграрна-тэхнічнага ліцэя, Чысцінскай СШ, аздараўленчага лагера «Івалга», ААТ «Палачаны». Юнакі і дзяўчаты займаліся некваліфікаванай работай, добраўпарадкаваннем тэрыторый, рамонтам памяшканняў, мэблі. З 27 ліпеня юныя памочнікі прыйдуць і ў Маладзечанскі лясгас. Таксама на працягу лета школьнікі і навучэнцы будуць працаваць у паштовых аддзяленнях раёна і мясцовых гаспадарках.

Rate this item
(0 votes)
Read 4656 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»