Перадаваць вопыт маладому пакаленню

Перадаваць вопыт маладому пакаленню

Праект “Дыялог пакаленняў “Кветкі Вялікай Перамогі” стаў лагічным працягам праектаў БРСМ “Адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае” і “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.by”.

У пачатку чэрвеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прэзентаваў новы праект – “Дыялог пакаленняў “Кветкі Вялікай Перамогі”. У яго адкрыцці прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, палітыкі, парламентарыі, 150 дэлегатаў Пятага Усебеларускага народнага сходу ад моладзі, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі бізнесу, спорту, навукі і культуры.

– Асабліва ўрэзаліся ў памяць словы Наталлі Качанавай. Яна сказала, што “моладзь – гэта людзі, якія накіраваныя ў будучае. Пытанні, якія іх хвалююць, могуць змяняцца на пэўным этапе жыцця. Вядома, што выпускнік, які скончыў школу 20 гадоў таму, і сённяшні адрозніваюцца паміж сабой. Аднак ня-зменнай для іх застаецца любоў да Радзімы. І гэта сувязь пад-трымліваецца паміж пакаленнямі”, – адзначае першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч.

У нашай краіне многае робіцца для падтрымкі маладых сем’яў, маладых спецыялістаў. Гэтыя тэмы заўсёды былі, ёсць і застануцца ў прыярытэце дзяржавы.

Фармат дыялогу пакаленняў быў абраны невыпадкова: ён дазволіць старэйшаму пакаленню перадаць моладзі накоплены вопыт. Тым больш сімвалічна і актуальна гучаць гэтыя тэмы напярэдадні народнага сходу, Дня Незалежнасці, парламенцкіх выбараў. Сярод іх – удзел моладзі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, забеспячэнне росту навуковага, інавацыйнага, духоўнага і культурнага патэнцыялу грамадства, пошук і падрыхтоўка маладзёжных лідараў, здольных весці за сабой іншых людзей.

– Дыялог пакаленняў стаў ідэальнай камунікацыйнай пляцоўкай, дзе маладыя людзі і прадстаўнікі старэйшага пакалення агучылі пытанні і праблемы, што тычацца маладзёжнай тэматыкі, прапанавалі эфектыўныя шляхі іх вырашэння, – расказвае далей Юлія Сяргееўна. – Гэтыя ідэі і праекты лягуць у аснову прапаноў для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.

Плануецца, што праект “Дыялог пакаленняў “Кветкі Вялікай Перамогі” будзе рэалізаваны сёлета ва ўсіх кутках нашай краіны. Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, агучаныя ў ходзе яго правядзення, стануць асновай для вызначэння новага вектара ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, развіцця партнёрства грамадскіх арганізацый з органамі дзяржаўнага кіравання.

Адметнасцю прэзентацыі гэтага праекта БРСМ стала работа інсталяцыйных пляцовак у парку Перамогі ў сталіцы. Творчую пляцоўку на мерапрыемстве прадставіў і наш раён. Пляцоўка была аформлена ў форме паўкруга ў народным стылі. Гарманічна на ёй прапісаліся вырабы з саломы, вышыўка, тканыя паясы, лялькі-абярэгі, цацкі з тэкстылю, пейзажы.

Майстар-класы па салома-пляценні і вырабе лялек правялі майстры народных рамёслаў: кіраўнік раённага клуба май-строў “Сузор’е” РДК Святлана Шчэрбач і кіраўнік аматарскага аб’яднання Прысынкаўскага СДК Лілія Шымановіч, па жывапісе (пейзаж з натуры) – малады спецыяліст, мастак РДК Яўгенія Сушкевіч.

– У міні-майстэрнях нашых майстроў было шмат гасцей, – гаворыць Юлія Зяневіч. – Асабліва саламянымі работамі Святланы Анатольеўны зацікавілася Наталля Качанава, якая пажадала майстру, каб і надалей у яе хапала сіл на папулярызацыю народнай творчасці сярод моладзі і задумак на стварэнне непаўторных работ і кампазіцый.

Rate this item
(0 votes)
Read 4506 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»