З замахам на лідарства

З замахам на лідарства

На базе гімназіі-інтэрната г. Мядзела нядаўна адбылася вучоба актыву грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” для працуючай моладзі “Я — лідар”.

У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Севярын і педагог-псіхолаг Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Наталля Шаранговіч. Час непрыкметна праляцеў за цікавымі гутаркамі і трэнінгамі, што дазволіла маладым людзям пазнаёміцца, раскрыцца, атрымаць карысную і цікавую інфармацыю.

Прыемным момантам стала і цырымонія ўзнагароджання лідараў лепшых пярвічак. Так, граматамі за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў і праграм грамадскага аб’яднання “БРСМ” і творчы падыход у рабоце з моладдзю адзначаны сакратары пярвічных арганізацый ЦБП № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Марта Крыштопа, Нарацкага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Наталля Чумасава і ААТ “Сваткі”  Кацярына Барысевіч.

Rate this item
(0 votes)
Read 4430 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»