Усе сем’і — “самыя”

Усе сем’і — “самыя”

Азартна, весела і дружна прайшоў раённы конкурс “Тата, мама, я — спартыўная сям’я” 20 мая ў спартыўнай зале гімназіі.

Арганізавалі яго раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённыя арганізацыі “Белая Русь” і БРСМ, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама.

Чатыры мнагадзетныя сям’і раёна прыйшлі не толькі пазмагацца за перамогу, але і для таго, каб проста атрымаць задавальненне ад сумесна актыўна праведзенага часу. Удзельнікамі конкурсу былі сем’і Умрэйкаў, Астравухаў, Бажаскулаў і Кіпраў.

Конкурс быў арганізаваны ў выглядзе “Вясёлых стартаў”. Галоўным суддзёй у спаборніцтвах была настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі Галіна Ярмак.

Першым этапам была “візітка”. Кожная каманда прадставіла сваю эмблему і дэвіз. Удзельнікі змагаліся ў розных эстафетах і заданнях, дзе змаглі праявіць сябе ўсе члены сям’і.

 

Пераможцам спартыўнага конкурсу стала сям’я Умрэйкаў, яна атрымала дыплом у намінацыі “Самая спартыўная сям’я”. У намінацыі “Самая спрытная сям’я” перамагла сям’я Астравухаў, “Самая згуртаваная” аказалася сям’я Кіпраў, а “Самая творчая” — Бажаскулаў.

— Лічу, што такія мерапрыемствы неабходна праводзіць часцей, — адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кананенка. — Яны спрыяюць атмасферы свята, сардэчнасці і добразычлівасці, узаемнай павагі.

Каманды ўзнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі і салодкімі падарункамі, а таксама атрымалі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.

 

 

Rate this item
(1 Vote)
Read 4603 times

Additional Info

Image Gallery

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»