Акция «За любімую Беларусь!» прошла в Березино

Акция «За любімую Беларусь!» прошла в Березино

Пад такой патрыятычнай назвай традыцыйна напярэдадні дня ўсіх закаханых Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі наладжвае акцыю для юнакоў і дзяўчат. Сімвалам яе служаць стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцы з надпісам “За любімую Беларусь!”.

У рамках акцыі з 11 па 14 лютага ў пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання “БРСМ” устаноў адукацыі раёна прайшлі конкурсы творчых работ, малюнкаў, вершаў, фотаработ, працавалі паштовыя скрыні “Валянцінка майму куміру”. Кожны жадаючы змог напісаць свае пажаданні ўпадабанаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку, вучонаму альбо тэлевядучаму. Усе пажаданні былі перададзены цераз раённы і абласны камітэты маладзёжнага аб’яднання.

— У ходзе акцыі пярвічнымі арганізацыямі сабрана звыш 60 “валянцінак”, — зазначае першы сакратар Бярэзінскага райкама ГА “БРСМ” Вольга Мікалаеўна Жукоўская, — большасць з якіх былі адрасаваны беларускай біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Дар’і Домрачавай. Яна ўзносіць славу нашай краіны сваімі прыгожымі спартыўнымі перамогамі і служыць добрым прыкладам для маладых людзей.

Rate this item
(0 votes)
Read 4798 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»