Last modified on: 31.01.2019

Маладзёжныя інфармацыйныя групы

У мэтах фарміравання станоўчага іміджу Мінскай АА ГА "БРСМ", папулярызацыі ідэй і праектаў Саюза моладзі, вырашэння надзённых праблем моладзі рэгіёна, павышэння якасці інфармаванасці насельніцтва прысталічнай вобласці аб актуальных тэндэнцыях развіцця беларускага грамадства ў розных сферах яго жыццядзейнасці ў кастрычніку 2017 года былі створаны і па цяперашні час функцыянуюць 24 маладёжныя інфармацыйныя групы (23 групы ТК і 1 група Мінскага АК).

Усяго за названы перыяд было праведзена 114 сустрэч з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Мінскай вобласці, разгледжана і абмеркавана звыш 300 зваротаў у рамках дзейнасці МІГаў. Пераважна вялікую цікавасць у працоўнай моладзі выклікаюць пытанні будаўніцтва жылля, арганізацыі якаснага вольнага часу і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў, дзе яны пражываюць. Большасць пытанняў вырашаецца падчас сустрэч і зносін у фармаце адкрытага дыялогу, але пэўная частка патрабуе рашэння на ўзроўні выканаўчай улады і з прыцягненнем дэпутацкага корпуса.

Асаблівасць дзейнасці МІГаў на тэрыторыі Мінскай вобласці:

  • мэтавая аўдыторыя – моладзь, што працуе (не школьнікі, як і ў іншых абласцях);
  • практыка разгляду складаных пытанняў, якія ўзнімаюцца падчас сустрэч, на ўзроўні выканаўчага камітэта (карыстаюцца такой магчымасцю першыя сакратары, уключаныя ў склад рай (гар)выканкамаў);
  • традыцыйны характар дзейнасці МІГаў (у той ці іншай форме існавалі на тэрыторыі рэгіёна заўсёды пад эгідай саюза моладзі, з кастрычніка 2017 года-функцыянуюць як МІГі).
Rate this item
(0 votes)
Read 1615 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»