Last modified on: 31.01.2019

Рэспубліканскі фестываль «Алімпія»

Рэспубліканскі фестываль «Алімпія»

Рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія», ідэйным натхняльнікам якога з 2004 года з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», аб'ядноўвае ў займальных мерапрыемствах самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей, якія прысвяцілі сваю працоўную дзейнасць рабоце ў органах дзяржаўнага кіравання.

Штогод напярэдадні Дня моладзі на беразе маляўнічай ракі Іслач размяшчаецца «Алімпійскі» палатачны гарадок, які на тры дні становіцца цэнтрам спартыўнага і культурнага жыцця для больш за паўтысячы юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі.

Праграма «Алімпіі» традыцыйна насычана разнастайнымі спартыўнымі спаборніцтвамі і конкурсамі.

Неад'емная частка праграмы мерапрыемства – творчы складнік фестывалю. У розных конкурсах «Алімпійцы» праяўляюць таленты, артыстызм, сцэнічную і мастацкую культуру.

У Год моладзі фестываль «Алімпія» здабыў новы статус – спартыўна-адукацыйнага форуму, галоўная мэта якога – аб'яднанне і навучанне юнакоў і дзяўчат праз трэнінгавыя і лідарскія праграмы, правядзенне майстар-класаў, прэзентацый, сустрэч з вядомымі людзьмі, працу аб'яднаўчых пляцовак, асноўнай з якіх стала пляцоўка адкрытых дэбатаў «Выбірай.by!".

Кожны год арганізатары фестывалю рыхтуюць сюрпрызы для яго ўдзельнікаў: гэта і арыгінальная цырымонія запальвання Алімпійскага агню, і тэатралізаванае прадстаўленне адкрыцця спартыўнага фэста, і спецыяльныя госці праграмы, якія прыязджаюць на Іслач парадаваць сваёй творчасцю, і, вядома ж, падарункі пераможцам.

Заснавальнікі і арганізатары праекта – Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства спорту і турызму, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны і Валожынскі раённы выканаўчы камітэты, Беларуская чыгунка.

Rate this item
(0 votes)
Read 166 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»