І танцам задорным парадуюць усіх

І танцам задорным парадуюць усіх

Для ўзорнага харэаграфічнага ансамбля "Гарошынка" гэты год стаў сапраўды багатым на падзеі. У маі яны адзначылі свой юбілей, 30 гадоў з дня нараджэння калектыву. 

У гонар чаго правялі грандыёзны канцэрт у горадзе Стоўбцы. Ансамбль, які ўзначальвае Наталля Антонаўна Захарава, з'яўляецца пераможцам шматлікіх раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Сярод іх конкурс "Юныя таленты Беларусі", які праходзіў ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", дзе "Гарошынка" атрымала першае месца, міжнародны фестываль "Майская фантазія" ў Празе, дзе таксама ўзялі першае месца, і іншыя конкурсы, у якіх ансамбль ужо паспеў паўдзельнічаць і перамагчы ў гэтым годзе. Вялікую падтрымку кіраўніку ансамбля аказвае Наталля Кутас, якая як сама прымае ўдзел у танцах, так і рэпеціруе з навучэнцамі.

І вось чарговай прыемнасцю стала перамога ў адборачным туры маладзёжнага харэаграфічнага конкурсу "Агонь танца 2016", які праходзіў у межах абласнога маладзёжнага свята "БелаРуСь молодая" ў Салігорску, дзе сабраліся прадстаўнікі 23 раёнаў. Гэты конкурс уключаў 5 намінацый. Ансамбль "Гарошынка" ўдзельнічаў у дзвюх з іх, дзе быў прызнаны лепшым.

Перамога ў адборачным туры дала магчымасць ансамблю прадстаўляюць Мінскую вобласць ў фінале харэаграфічнага конкурсу "Агонь танца – 2016", які прайшоў у межах 25-га міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У конкурсе прымалі ўдзел усе вобласці і горад Мінск. Ансамбль "Гарошынка" ў намінацыі "Шоу-программа" заняў другое месца, дзе яны выканалі танец "Замечательный сосед", а ў намінацыі "Восточный танец" - харэаграфічную фантазію "В поисках мечты" (індыйскі танец) і атрымалі першае месца. Ансамбль "Гарошынка" быў адзіным калектывам, які ўзяў прызавыя месцы адразу ў дзвюх намінацыях. Журы конкурсу асабліва яго адзначыла. Увагу звярнулі на тэхніку, падачу, настрой, касцюмы дзяцей, якія, на думку журы, былі па-за канкурэнцыяй. Асаблівую ўдзячнасць выказалі кіраўніку ансамбля. Пасля выступлення ва ўдзельнікаў калектыву быў вольны час, які яны правялі з карысцю. Адбылося падарожжа па Віцебску, у якое ўвайшло наведванне славутага амфітэатра. Вельмі важна, каб дзеці пазнавалі і ведалі не толькі іншыя культуры, але і родную Беларусь.

Каб дасягнуць такіх поспехаў, удзельнікі калектыву ўпарта рэпеціруюць, нягледзячы на гарачае надвор'е, а навучэнцы, у якіх зараз канікулы, не шкадуюць вольнага часу на занятак любімай справай, бо, як гаворыць кіраўнік ансамбля "Гарошынка" Наталля Антонаўна, калі хочаш, каб цябе заўважылі, то да гэтага трэба прыкладваць намаганні.

Асаблівую ўдзячнасць ансамбль "Гарошынка" выказвае Анастасіі Калодзінскай, Анастасіі Віслаўскай, якія разам стварылі ўсе ўмовы для цікавага і карыснага адпачынку.

Ансамбль "Гарошынка" яшчэ раз пацвердзіў сваю таленавітасць і званне лепшага танцавальнага калектыву Мінскай вобласці не на слове, а на справе. Ансамбль з вялікім задавальненнем будзе і далей прымаць удзел у прапанаваных конкурсах, каб яшчэ раз паказаць сваё майстэрства.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4656 раз

Дополнительная информация

  • Автор: Ксенія РУБІН

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»