І педагагічныя, і сельскагаспадарчыя

І педагагічныя, і сельскагаспадарчыя

У чэрвені ў моладзі Стаўбцоўшчыны пачалося працоўнае лета. Як і летась, раённым камітэтам БРСМ прадугледжаны магчымасці для працаўладкавання тых, хто не жадае праводзіць свае школьныя або студэнцкія канікулы без справы, дома.

Завяршылася першая змена педагагічнага атрада ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна». Будучыя педагогі будуць працаваць у лагеры і далей, у кожную са змен. Такая традыцыя працягваецца з году ў год і дае магчымасць моладзі не толькі падзарабіць, а і атрымаць першыя прафесійныя навыкі, знайсці сабе сяброў сярод дзяцей. Дзеці, якія адпачываюць у «Нёмане», таксама задаволены, таму што з маладымі выхавацелямі з ліку членаў педагагічнага атрада іх яднае юнацкі запал, няўрымслівасць, прага да актыўнага жыцця.

У СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» цяпер шчыруюць дзяўчынкі і хлопчыкі, аб’яднаныя ў сельскагаспадарчы атрад. Самы запатрабаваны ў гэту пару від дзейнасці на палетках – догляд за пасевамі. Яны, у прыватнасці, задзейнічаны на праполцы буракоў. Хаця чэрвеньскае сонейка трымаецца высока ў зеніце і добра-такі прыпякае на аталезскіх палетках, аднак ніхто са сваёй «дыстанцыі» не сыходзіць, абавязкова завяршае цяпаць кожны радок да канца.

У гэтыя дні яшчэ адзін маладзёжны атрад накіраваўся на дапамогу Стаўбцоўскаму хлебапрыёмнаму прадпрыемству. Задача, пастаўленая перад членамі атрада, – уборка тэрыторыі, падрыхтоўка складоў да прыёмкі новага ўраджаю. На аб’ектах гэтага прадпрыемства патрабуюцца асаблівыя акуратнасць і стараннасць, каб збожжа, як сапраўднае багацце нашай краіны, захоўвалася годным чынам – у чысціні і парадку, з захаваннем усіх тэхналагічных нормаў.

– У раёне маладзёжныя атрады будуць працаваць увесь летні перыяд, – запэўнівае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4581 раз

Дополнительная информация

  • Автор: Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»