В БРСМ рассказали о летнем трудоустройстве молодежи

В БРСМ рассказали о летнем трудоустройстве молодежи

Сёлета, як і летась, у Маладзечанскім раёне плануецца працаўладкаваць на летнія канікулы 800 старшакласнікаў, навучэнцаў і студэнтаў ад 16 гадоў. Аб гэтым паведамілі ў райкаме БРСМ.

-- Знайсці часовыя працоўныя месцы – задача няпростая. Не ўсе кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў пагаджаюцца браць юных работнікаў. Вельмі хочацца, каб работадаўцы ішлі насустрач падрастаючаму пакаленню і не лічылі гэта пытанне лішнім клопатам, -- заўважае другі сакратар райкама БРСМ Марта Матусевіч.

Працоўныя месцы мяркуецца арганізаваць у аздараўленчым лагеры «Івалга». Тут будуць вакансіі выхавальнікаў, піянерважатых, кухонных рабочых. На харчовы камбінат і ў гаспадарк іраёна спатрэбяцца рознарабочыя.

Распачаўся таксама падбор кадраў у атрад, які паедзе на будоўлю Астравецкай АЭС. Прычым прафесійных кадраў, бо ў склад гэтага атрада могуць увайсці толькі тыя, хто мае разрад у пэўных будаўнічых прафесіях.

Прадстаўнікі Маладзечаншчыны накіруюцца на гэты аб’ект ужо трэці раз. Навучэнцы працавалі там у 2014 і 2015 годзе.

На сёння ў райкаме БРСМ зарэгістраваныя звыш 50 юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць працаваць улетку. Штодзень іх становіцца ўсё больш. Пік попыту на часовыя працоўныя месцы звычайна прыпадае на пачатак ліпеня.

 

 

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4644 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»