Акция белорусского фонда мира «Здесь живет ветеран» продолжается

Акция белорусского фонда мира «Здесь живет ветеран» продолжается

Працягваецца рэспубліканская грамадзянска-патрыятычная акцыя Беларускага фонду міру «Тут жыве ветэран» (праходзіць з 20 студзеня па 9 мая 2016 года).

На Случчыне галоўным каардынатарам праекта з’яўляецца Слуцкая раённая арганізацыя Беларускага фонду міру (старшыня Пётр Барысавіч Даўгучыц). Нядаўна старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў Валянціна Сцяпанаўна Відлога, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі імя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Аляксандравіч Макараў, галоўны спецыяліст Слуцкага райкама БРСМ Вікторыя Аляксандраўна Анішчанка,  вучні сярэдніх школ №13 і №10 імя С. Ф. Рубанава ў рамках акцыі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Якаўлеўну Нікалаенка і Івана Нікіфаравіча Крывашэя.

Былая партызанка Валянціна Якаўлеўна  Нікалаенка радавалася гасцям, з увагай слухала віншаванні да Дня жанчын, словы падзякі ад прадстаўнікоў маладога пакалення. І нават праспявала песню «Не старэюць душой ветэраны». І гэта – праўда!

Каля дзвярэй кватэры Валянціны Якаўлеўны цяпер размешчана шыльда з надпісам «Тут жыве ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!». Такую ж шыльду ўдзельнікі акцыі прымацавалі на доме ветэрана Івана Нікіфаравіча Крывашэя.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4464 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»