29 лютага падпісана трохбаковае пагадненне паміж Маладзечанскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённай арганізацыяй ГА «БРСМ» і раённай ветэранскай арганізацыяй.

Сёння вельмі важна захаваць пераемнасць пакаленняў. Садзейнічаюць гэтай высакароднай мэце, у тым ліку, і сумесныя мерапрыемствы, акцыі прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Летась у горадзе і раёне нямала зроблена для падтрымкі ветэранаў. Па іх просьбах прафсаюзныя актывісты праводзілі рамонтныя работы, нарыхтоўвалі сельгаспрадукцыю і паліва на зіму, аказвалі дапамогу ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, дастаўлялі пры неабходнасці лекавыя прэпараты і харчовыя прадукты. Пры актыўным удзеле членаў прафсаюза ўпарадкоўваліся мемарыялы, помнікі, абеліскі воінскай славы, брацкіх і адзіночных пахаванняў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны салдат і партызан.

Калі гаварыць лічбамі, то прафсаюзнымі арганізацыямі раёна ў 2015 годзе была аказана дапамога ветэранам вайны і працы, інвалідам на суму больш за 25 млн рублёў. У калектыўныя дагаворы паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй уключаюцца меры адраснай сацыяльнай падтрымкі ветэранаў. Галоўнай мэтай трохбаковага пагаднення, якое сфарміравана на базе рэспубліканскага і разлічана на пяць гадоў, з’яўляецца павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, а таксама работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні маладога пакалення, удасканаленне і развіццё шэфскай дапамогі ветэранам вайны і працы, адзінокім пажылым людзям, інвалідам.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Маладзечанскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў і ўзаемадзеянне ў розных кірунках сацыяльнага, медыцынскага, бытавога, культурна-масавага абслугоўвання пажылых людзей, ветэранаў, таксама аказанне дапамогі дзяржаўным і грамадскім арганізацыям па ўвекавечанні памяці загінулых у баях за Радзіму.

Упэўнена, што з часам пагадненне будзе набываць новыя кірункі, дапаўняцца новымі карыснымі ініцыятывамі. Калі мы разам – мы моцныя.

Оцените материал
(1 Голосовать)
Прочитано 5700 раз

Дополнительная информация

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»