Спартландыя ў СШ №13 горада Слуцка

Спартландыя ў СШ №13 горада Слуцка

Традыцыйная спартландыя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася ў сярэдняй школе №13.

Перад спаборніцтвамі ўдзельнікі пабывалі ў музейным пакоі школы, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай падзеям у Афганістане.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі «Сябруем з законам». 5 каманд вучняў 3 – 6 класаў спрачаліся за права атрымаць кубак пераможцаў: гімназіі №1, сярэдніх школ №№ 2, 5, 12, 13. Сярод членаў журы – былыя воіны-афганцы Іван Іванавіч Русакевіч, Надзея Пятроўна Яркіна. Дырэктар сярэдняй школы №5 Іван Іванавіч Русакевіч адзначыў падчас адкрыцця спартландыі, што ўсе загінулыя падчас вайны случчане Спартландыя прайшла пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА «БРСМ», райкама ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Слуцкай аб’яднанай арганізацыйнай сруктуры ДТСААФ.– назаўсёды ў нашай памяці. Хвілінай маўчання ўшанавалі герояў.

Сапраўдны камандны дух панаваў падчас спаборніцтваў: удзельнікі перажывалі адзін за аднаго, дапамагалі, як маглі, падбадзёрвалі, з такім запалам праходзілі ўсе этапы.

Самымі спрытнымі і хуткімі на гэты раз аказаліся каманды сярэдніх школ №13 (першае месца), №2 (другое месца) і №12 (трэцяе месца). 

Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі кубкамі, медалямі, граматамі. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі салодкія прызы. Танцавальныя калектывы цэнтра дзіцячай творчасці «Папараць-кветка» і «Акварэль» парадавалі цудоўнымі нумарамі.

Спартландыя прайшла пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА «БРСМ», райкама ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Слуцкай аб’яднанай арганізацыйнай сруктуры ДТСААФ.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 5066 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»