Клопат пра пажылых - доўг маладых

Клопат пра пажылых - доўг маладых

Снегавое покрыва ўсё глыбей, маразы не адступаюць — зіма ўпэўнена трымае пазіцыі.

Снегапады, якія на гэтым тыдні абрынуліся на нашу тэрыторыю, хоць і не нарабілі бяды, як у іншых рэгіёнах краіны, аднак прымусілі пахвалявацца камунальныя, дарожныя службы, насцярожылі жыхароў як горада, так і іншых населеных пунктаў Мядзельшчыны.

З усёй належнай адказнасцю ў гэты час адносяцца да адзінока пражываючых пажылых інвалідаў і пенсіянераў сацыяльныя работнікі, якія разумеюць, што тым няма на каго больш разлічваць. Вось і Ірына Ракецкая пасля снегападу спяшаецца да сваіх падапечных, каб расчысціць веснічкі, сцяжынкі ў двары. Засталі яе ў пажылой пары Сабіны Вікенцьеўны Дзілба і Васіля Фёдаравіча Борна, якія жывуць у прыватным доме ў Старым Мядзеле. Мужчына — інвалід ІІ групы, з хаты амаль не выходзіць, у гаспадыні здароўе таксама не важнае. Усе зносіны са светам — праз Ірыну Мікалаеўну, якая і прадуктаў прынясе, і лекі набудзе, і за камунальныя паслугі разлічыцца. А зімой да абавязкаў дадаецца прынесці дроў і, калі неабходна, працепліць печ, расчысціць сцяжынкі ў дварышчы. Пажылыя гаспадары не нахваляцца сваёй Ірынай:

— Гэта Бог даў нам такога сацработніка — клапатлівая, шчырая, спагадлівая. З ёй і зіма не страшная. Перазімуем, толькі б здароўе не падводзіла!

Выдатны рэзерв у барацьбе са снежнай стыхіяй задзейнічаў раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Маю на ўвазе валанцёраў грамадскага аб’яднання, якія таксама дапамагаюць пажылым адзінокім людзям змагацца з наступствамі завірух і снегападаў. На днях васьмікласнікі-гімназісты Уладзімір Кундра, Уладзімір Драгун, Руслана Млечка і Андрэй Колбун, яны ж члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, пасля заняткаў наведаліся да мядзяльчанкі Валянціны Іванаўны Вырвіч, каб дапамагчы расчысціць двор ад снегу.

— Дзеці заўсёды адгукаюцца на прапановы дапамагчы пажылым людзям, — расказвае Аксана Роўда, педагог-арганізатар навучальнай установы. — Ды і проста наведаць іх, павіншаваць са святам лічаць за добрую справу. Вось нядаўна віншавалі некаторых з навагоднімі святамі. Мароз, холадна. Кажу ім: “Можа на вуліцу Ленінскую ўжо не пойдзем?”. Дык яны ўсе разам: “Пойдзем! Абавязкова пойдзем!”. Таму, як бачыце, ні мароз ім не страшны, ні фізічная праца.

На здымке: . Валанцёрам пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ” гімназіі-інтэрната г. Мядзела Уладзіміру Кундра і Уладзіміру Драгуну не складае цяжкасці расчысціць снег каля дома пажылога чалавека.

Оцените материал
(1 Голосовать)
Прочитано 4400 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»