Зернесушыльны комплекс КСУП “Пяршаі-2014” працуе амаль бесперапынна

Зернесушыльны комплекс КСУП “Пяршаі-2014” працуе амаль бесперапынна

Уборка-2017 яшчэ не набрала поўную сілу, а зернесушыльны комплекс КСУП “Пяршаі-2014” працуе амаль бесперапынна. Запусцілі сушыльную печ  два тыдні назад. У дзень высушваецца да 120 тон. За гэты час спарадкавана 500 тон насення азімага рапсу. З улікам работы сушылкі ў Манькавічах высушана 638 тон гэтай культуры. За першы дзень уборкі азімага трыцікале на комплекс паступіла 115 тон зерня.

Аператару Валянціну Зігмундавічу ХАЛЕВІЧУ і яго памочніку Юрыю Уладзіміравічу ЗАГОРСКАМУ дапамагаюць навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якія ў складзе студатрада накіраваны ў гаспадарку. Пачалі часовую працоўную дзейнасць юнакі на полі, дзе растуць цукровыя буракі. Некалькі дзён займаліся праполкай. Зараз першакурснік Яўген РУБАЦКІ і другакурснік Павел КАЗАК  прыступілі да работы на комплексе. Абавязкі не складаныя: падграбаць, падмятаць, увогуле сачыць за парадкам. Як адзначыла намеснік камандзіра атрада Алена Міхайлаўна Бубневіч, падганяць хлопцаў няма патрэбы: кожны спадзяецца за час працоўнага семестра зарабіць грошы. Супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства з удзячнасцю прымаюць дапамогу моладзі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 94 раз

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2017 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.