24.02.2020

Я служу

Я служу

Сілу мускулаў рук, розум мозгу свайго,
Волю духа, нават сны,і памкненні –
Толькі ёй аддаваць, сваю працу і лёс,
У чым сумневу не маю і цені,
Я ніколі ані не стамлюся, бо я клятву на вернасць
Айчыне прынёс:
Я служу, я служу Беларусі!
Пётр Шакола

Я служу. Як шмат закладзена ў гэтым, на першы погляд, простым словазучэнні. У кагосьці адразу прыгадаецца служба ў войску, хтосьці скажа, што наведвае богаслужэнні, як у Людмілы Рублеўскай: “Я служу толькі ёй (Беларусі) – а яшчэ незямному цару”, шмат хто ўбачыць дзяржаўную службу і ў сілавых структурах (армія, міліцыя, МНС і іншыя); моладзь распавядзе пра аднайменны праект БРСМ, у тым ліку МААП, валанцёрскія рухі. Cамае галоўнае, што ўсе будуць мець рацыю, бо гэта дастаткова шырокае паняцце. Таму лічу неабходным больш падрабязна акрэсліць гэтую тэму.

Неяк у мяне запыталіся, ці служыў я ў войску. Я адказаў, што на жаль не атрымалася, бо ў пэўны час прысвяціў сябе служэнню навуцы. На працягу многіх гадоў займаюся даследаваннем беларускай культуры, патрыятычным выхаваннем моладзі, у тым ліку праз напісанне тэматычных артыкулаў, магістарскай і кандыдацкай дысертацыі, практычнай дзейнасці, абгрунтаванай навуковымі падыходамі.

Улічваючы, што раней закон аб адтэрміноўках дазваляў не служыць у войску падчас навучання ў аспірантуры, у тым ліку і завочнай, а пасля – мне было ўжо 28 гадоў, што не дазваляла пайсці на тэрміновую службу ў войска, а вайсковай кафедры ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў не было, я спрабаваў пайсці на такую ў БНТУ, але з-за розніцы ў навучанні не атрымалася. З вышыні часу лічу, што ўсё ж такі пасля магістратуры трэба было спачатку адслужыць, а затым ужо ісці ў аспірантуру. Па-першае, атрымаць дадатковы вопыт, па-другое, у чарговы раз выйсці з зоны камфорту і праверыць здольнасці ў вайсковай справе, улічваючы, што я з дзяцінства марыў стаць афіцэрам, нават паступаў у сувораўскую вучэльню, але не выйшла.

Улічваючы сферу дзейнасці, якой я займаюся, часта пры сустрэчах з моладдзю просяць выказаць асабістае меркаванне наконт пазбаўлення аспірантаў адтэрміновак і ў цэлым новай рэдакцыі. Дык вось адкажу, што новая сістэма нашмат лепшая, бо адназначна выяўляе тых, хто хоча ісці ў навуку і тых, хто не хоча служыць у войску. Ці тых, хто хацеў бы адслужыць, але не можа па рэкамендацыі кафедры і навуковага кіраўніка, якім важна, каб у цябе не было разрыва ў год, бо яны плануюць нагрузку за кіраванне напісаннем дысертацыі і наборам у аспірантуру, і ім трэба, каб гэта было бесперапынна, бо праз год будуць новыя кандыдаты. Што хачу адзначыць, што цяпер кафедры і навуковыя кіраўнікі плануюць нагрузку з улікам службы ў войску, а значыцца, калі вы сапраўды перспектыўны навуковец, то вас пачакаюць, будуць планаваць нагрузку з улікам вашай кандыдатуры, што раней не заўсёды было магчымым. Таму я станоўча ацэньваю новую рэдакцыю закона аб вайсковай службе, там шмат правільных новаўвядзенняў, у тым ліку і па вайсковых кафедрах.

Калі казаць больш глыбока, то ўсе мы ў той ці іншай ступені служым Беларусі. Бо не статус працы вызначае накірунак: служыш ці не, а тыя добрыя справы, якія ты робіш штодзённа, кожную гадзіну, хвіліну і нават секунду. Не мае значэння: працуеш ты на заводзе, ці школе, медыцынскай ці ваеннаабарончай установе, альбо у якой іншай арганізацыі, як дзяржаўнай, так і прыватнай уласнасці. Галоўнае, каб тыя добрыя справы, якія мы выконваем падчас, ці пасля працы, розныя нашыя ўчынкі і дзеянні былі на карысць Беларусі.

21 лютага 2020г.

Rate this item
(0 votes)
Read 1984 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»