04.02.2020

Па слядах нядаўняга пленума

Па слядах нядаўняга пленума

Быць Беларусам -гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым

Рыгор Барадулін

(З майго выступу на Пленуме ЦК у 2017г.)

Неяк узгадалася цудоўная кніга вядомага гісторыка з Міншчыны Міколы Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”, пра ВКЛ, каму цікава – раю пачытаць, але не пра яе пойдзе гаворка, а пра выніковы Пленум Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, што адбыўся напрыканцы студзеня. Што незвычайнага там адбывалася і чаму варта пра гэта напісаць распавяду ніжэй, як кажуць па слядах нядаўняга пленума.

Па першае пленум праходзіў у крэатыўнай прасторы “Месца”, што само па сабе ўжо цікава, незвычайна. Трыбунаў, прэзідыумаў і іншых класічных атрыбутаў не было, у тым ліку і стандартных папяровых матэрыялаў таксама, яны былі на планшэтах. Адбыўся модны паказ новай візуалізацыі арганізацыі. Ніякіх дакладаў з занадта завучанымі і мудрагелістымі словамі, усё ў адкрытай гутарковай форме, ад душы, што стварала непаўторную атмасферу лёгкасці і добрага ўспрымання, падкрэслівала адметнасці, якія ёсць у маладзёжнай арганізацыі і сучаснага маладога пакалення, спрыяла канструктыўнай размове з выпрацоўкай пэўных рашэнняў. Крэатыўныя прэзентацыі, сучасная музыка, узнагароджванне па выніках года ў коле сяброў.

Калі казаць пра тэматыку дакладаў, то яна была па напрамках дзейнасці, іх можна паглядзець на сайце brsm.by. Асабіста мой даклад быў пра праект: «Беларусь - крынiца натхнення», які ўжо не першы год існуе і дэкламуе ідэю пра тое, што крыніцай натхнення для творчасці, развіцця, стваральнай працы беларусаў з'яўляецца найвялікшая культурная спадчына мінулых пакаленняў, традыцыі і гісторыя, любоў і павага да Радзімы. 

Пра свята «Дзень вышыванкі», якое традыцыйна і паспяхова праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці у межах праекта, было сказана наступнае: «Вышыванка» - гэта сучасны трэнд сярод людзей усіх узростаў, у тым ліку, моладзі. Выкарыстоўваючы «вышыванкі» ў штодзённым жыцці, мы выказваем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць, патрыятызм. Такія акцыі, як “Падары немаўляці вышыванку”, “Сэлфі з вышыванкай”, ужо сталі даўно любімымі ў моладзевым асяроддзі, і ў прынцыпе людзей розных узростаў. Таксама асобнае пытанне было прысвечана маштабнаму адзначэнню “Міжнароднага дня роднай мовы” ў 2020 годзе, у цэлым агучаны прапановы па далейшай папулярызацыі нацыянальнай мовы і культуры.

Калі падводзіць вынік змены класічнага фармату, то абавязкова варта адзначыць, што гэта добрая ідэя, якая падцверджвае, што маладзёжная арганізацыя не стаіць на месцы, рухаецца разам з яе актывістамі і самімі актывістамі, гатова да выклікаў часу, але пры гэтым не змяняе сваім ідэям і прынцыпам, верна служыць Беларусі.

Дарэчы неабходна адзначыць, што Пленум Мінскай абласной арганізацыі, таксама змяніў фармат і адбыўся ў сценах Антыкафэ ў Мар’інай Горцы, магчыма, ён быў не такі маштабны (усё ж такі абласная структура), але не менш крэатыўным, з актуальнымі, хвалюючымі тэмамі.

04 лютага 2020г.

Rate this item
(0 votes)
Read 2061 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»