Што тычыцца менавіта выбараў, то за гады незалежнасці, мы добра папрацавалі, абралі мадэль, якая адпавядае ўсім нормам і заўсёды ўдасканальваецца. Адна з такіх добрых нормаў – гэта датэрміновае галасаванне, бо як паказвае практыка, не кожны грамадзянін па розных прычынах можа прагаласаваць у асноўны дзень выбараў: у каго камандзіроўка, хто ў адпачынку і інш., таму і ўзнікла такая неабходнасць, якая вельмі добра прыжылася. Станоўчым аспектам з’яўляецца і той факт, што ў нас кожны законапаслухмяны грамадзянін, і не важна які ў яго заробак, можа стаць кандыдатам на выбарах, бо для гатэга не трэба закладаць нейкія шалёныя грошы, каб зарэгістравацца, як у шэрагу краін (Францыя, Вялікабрытанія, Арменія, Украіна і інш). Таму ў кожнага ёсць шанец, калі яго выберуць, годна прадстаўляць інтарэсы народу.
Дарэчы ў выбарах няма прайграўшых, ёсць тыя, хто не перамаглі, бо выбары – гэта спаборніцтва з выключна першым месцам на п’едэстале, а кожны ўдзельнік ужо пераможца, якога падтрымала тая ці іншая частка насельніцтва, які з’яўляецца лідарам і чалавекам не абыякавым. Як і ў любых спаборніцтвах да перамогі на выбарах трэба імкнуцца, аддана працаваць для людзей і Беларусі, і гэта абавязкова будзе падтрымана і ацэнена народам, калі не сёння, то заўтра.
Улічваючы актыўную пазіцыю, двойчы абіраўся дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў 27 і 28 скліканняў, быў кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7 склікання. Як паказвае мой асабісты вопыт удзелу ў выбарах абсалютна розных узроўняў, ад мясцовых да Прэзідэнцкіх, у якасці назіральніка, члена участковай камісіі, кандыдата ў дэпутаты, з упэўненасцю магу сказаць, што ў нашай краіне распрацавала вельмі прагрэсіўнае і дэмакратычнае заканадаўства ў гэтым накірунку, якое дае права выбару і магчымасць удзелу ў гэтым працэсе любога законапаслухмянага грамадзяніна, які канешне дасягнуў 18 гадоў. Мець магчымасць выбіраць і быць выбраным - адна з вышэйшых каштоўнасцяў і дасягненняў нашага грамадства. Як адзначыў Янка Брыль: “Ты пачынаешся тады, калі робіш выбар сам”. Таму прыходзьце на выбары і рабіце свой выбар, бо інакш яго зробяць іншыя!
02 снежня 2019г.