Кірыл Шык

Кірыл Шык

Месца нараджэння: г. Мінск

Месца жыхарства: Дзяржынскі раён, вёска Галышова

Адукацыя: Мае некалькі вышэйшых адукацый. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці: рэжысура свят, магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці: тэорыя, методыка і арганізацыя СКД, Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці: лагістыка. Магістр педагагічных навук.

Працоўная дзейнасць: Пачынаў кіраўніком гуртка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка» г. Мінска, затым працаваў загадчыкам аўтаклуба аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама. Амаль пяць год узначальваў Чаркаскі сельскі Дом культуры Дзяржынскага раёна, па сумяшчальніцтве выкладаў на кафедры рэжысуры абрадаў і свят УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Два гады з’яўляўся першым сакратаром Дзяржынскага раённага камітэта ГА «БРСМ». З 2018 года – першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ». Дэпутат Фаніпальскага сельскага Савета дэпутатаў Дзяржынскага раёна 27-га склікання, дэпутат Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Мае больш за дваццаць навуковых публікацый на тэму патрыятычнага выхавання моладзі.

27.12.2018
Просмотров: 1990

Перспектыўны напрамак

Вёска, пасёлак, аграгарадок, мястэчка -  перспектыўны напрамак развіцця Беларусі. Гэта фраза гучыць…
Старонка 7 з 7

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»