Случчане прынялі ўдзел у маладзёжным фестывалі актыву Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які прайшоў у г.п. Плешчаніцы (Лагойскі раён) 22 – 24 ліпеня.

У складзе «Слуцкіх васількоў» былі прадстаўнікі мясакамбіната, сыраробнага камбіната, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, хлебазавода і райкама БРСМ. Случчане ўпершыню выступілі на такім фестывалі.

Праграма была насычанай і цікавай: творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, квест «Падарожжа па роднай краіне», конкурс фотаработ і іншыя. Выбіралі  лепшую «парачку» фестывалю, прычым дзяўчына і юнак былі з розных каманд. Самая актыўная на працягу фестываля каманда, якая найбольш ярка праявіла сябе ў конкурсах і спаборніцтвах, прадэманстравала самы моцны «васільковы вянок»  – «Клецкія кексы» – стала пераможцай.

Нам вельмі спадабаўся фестываль: перамена дзейнасці, новыя знаёмствы, цікавая праграма, вясёлыя конкурсы, – падзяліліся ўражаннямі слуцкія  ўдзельнікі. – Мы праявілі свае акцёрскія здольнасці (хтосьці нават на здагадваўся пра свой талент!), паказалі нядрэнную фізічную падрыхтоўку. Правесці час у добрай кампаніі на прыродзе – што можа быць лепшым! Агульная добрая справа ў момант аб’ядноўвае, робіць нас сябрамі, дае імпульс цікавым пачынанням. І мы ў чарговы раз паказалі, якая актыўная наша моладзь, творчая, улюбёная ў  родны край.

Капітан случчан Наталля Беразоўская:

– Я ўпершыню апынулася на такім турыстычным свяце, яно пакінула шмат прыемных успамінаў і ўражанняў. Капітанская пасада – справа адказная, настроіць каманду, падбадзёрыць. І сама з задавальненнем удзельнічала ў конкурсах. Нашы «васількі» – дружныя, згуртаваныя, падтрымлівалі адзін аднаго ў спаборніцтвах. Вечарамі рыхтаваліся да конкурсаў, спявалі песні пад гітару, знаёміліся з суседзямі па палатачным гарадку, танцавалі. Тры дні праляцелі хутка, мы нават крыху пасумавалі, што ўсё скончылася. У наступным годзе абавязкова зноў пабываем на фестывалі.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4865 раз

Дополнительная информация

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»