Версия для печати
20.06.2016

Чаго я чакаю ад пятага Усебеларускага народнага сходу?

Чаго я чакаю ад пятага Усебеларускага народнага сходу?

Уладзіслаў ПЯТРОЎ, начальнік вытворчага ўчастка ААТ “Ліцвяны-Агра”:

– Чаго чакаю ад сходу? Ды, напэўна, каб вырашылася праблема з працаўладкаваннем маладых спецыялістаў, якія заканчваюць вучобу ў вышэйшых навучальных устаноўвах, я не кажу ўжо пра выпускнікоў каледжаў, тэхнікумаў. Пенсіённы ўзрост павялічылі, пенсіянеры працягваюць працаваць, ва ўсіх сферах праходзіць аптымізацыя. А куды дзявацца моладзі? За плячамі 5 гадоў вучобы, а куды падацца – невядома. Камусьці пашанцуе з размеркаваннем, а другім – ой як не салодка будзе. Сёлета многія мае сябры заканчваюць вучобу і ўжо ламаюць галаву – што і як? Вось за іх і хвалююся.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3349 раз

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии