Бяспека і парадак у руках моладзі

Бяспека і парадак у руках моладзі

Падзякай цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” за актыўны ўдзел у праваахоўным руху, папулярызацыю маладзёжных атрадаў аховы правапарадку ўзнагароджаны навучэнец сельскагаспадарчага ліцэя Яўгеній Чаглей.

– Жэня з’яўляецца членам маладзёжнага атраду аховы правапарадку імя А. Мысліўца з 2013 года, – расказвае першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. – Хлопец здольны выконваць усе пастаўленыя задачы па ахове грамадскага парадку, з’яўляецца і кіраўніком маладзёжнага антынаркатычнага атрада, створанага на базе ліцэя.

Як член МААП, Яўгеній Чаглей сумесна з адміністрацыяй ліцэя прымаў удзел у забеспячэнні правапарадку на ўсіх мерапрыемствах, што праходзяць у ліцэі, быў задзейнічаны на масавых і спартыўных мерапрыемст-вах раённага маштабу (водныя бітвы, кіно пад адкрытым небам, турнір па валейболе, “Сolor Fest”, іншыя).

На рахунку юнака і асабістыя дасягненні: у спаборніцтвах па стральбе стаў пераможцам у намінацыі “Трапны стралок”, у конкурсе “Алё, мы шукаем таленты” перамог у намінацыі “Вакал”.

– Сярод моладзі шмат актыўных і творчых асоб, але ёсць і такія, якіх патрэбна кантраляваць у плане паводзінаў, дысцыпліны, – гаворыць Яўген. – Такіх трэба займаць рознымі відамі дзейнасці, накіроўваць іх энергію ў патрэбнае русла. Для гэтага ў ліцэі і праводзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы, спаборніцтвы, турніры.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3681 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»