21.06.2019

У здаровым целе - здаровы дух

У здаровым целе - здаровы дух

Як кажа народная прыказка, у “здаровым целе – здаровы дух”, і беларусы лепей за іншых ведаюць, што гэта сапраўды так. Беларускія спартыўныя школы амаль ва ўсіх напрамках займаюць высокія пазіцыі ў свеце, па статыстыцы фізкультурай займаецца пераважная большасць нашых грамадзян. Што казаць, фізічная культура закладзена ў нашай генэтыцы продкамі, бо толькі моцны целам і духам народ мог выжыць у тыя старадаўнія часы. Калі выйсці ў любы парк, стадыён, з раніцы ці ўвечары, значэння не мае, то адразу бачна колькі людзей бегаюць, займаюцца на турніках, робяць гімнастычныя практыкаванні, карацей, яблыку няма дзе ўпасці. Сучасныя аматарскія маладзёжныя дваровыя плыні таму дадатковае падцверджанне: стрытбалісты, турнікмэны (варкаут), фанаты кросфіту, джамперы і скейтбардысты – усяго не пералічыць.

Асабіста для мяне спорт – гэта неад’емная частка майго ладу жыцця і нават самога сябе. З дзяцінства, як і большасць маіх сяброў, шукаў сябе ў розных відах: каратэ, тайэквандо, боксе. Знайшоў у веславанні на каноэ, на якое выпадкова запісаў мяне сябар, проста за кампанію.   Менавіта ў гэтым відзе спорту я выканаў разрад кандыдата ў майстры спорту, шмат разоў перамагаў на спартакіядах Мінскай вобласці, выходзіў у фінал Рэспубліканскіх спаборніцтваў. Менавіта праз спорт адбывалася загартоўка духу, лідарскіх якасцей, выпрацоўка самадысцыпліны і патрабавальнасці да сябе, ўменне працаваць у камандзе, ставіць мэты і дасягаць іх. Нажаль, у сілу занятасці зараз не заўсёды ёсць шмат часу займацца спортам, але не менш за два разы на тыдзень па некалькі гадзін абавязкова праводжу ў спартзале, наведваю спортгарадок, бегаю і, канешне, штогод абавязкова для душы выходжу на ваду.

Напярэдадні ІІ-х Еўрапейскіх гульняў праз вонкавую рэкламу, сувенірную прадукцыю, рэаліці шоу “Спорт-фактар”, у якім атрымалася паўдзельнічаць асабіста, і іншыя мерапрыемствы, якія абвяшчаюць пра набліжэнне важнай падзеі, разумееш, што Беларусь, спартыўная краіна і не выключна таму, што прымала не адзін міжнародны чэмпіянанат: хакей, біятлон, веславанне і інш, а ў тым ліку і таму, што мае цэлую плеяду спартсменаў – чэмпіёнаў. На мой погляд, са спартыўных дасягненняў асобных спатрсменаў усё і пачынаецца, і таму герояў, як кажуць, трэба ведаць у твар, бо менавіта дзякуючы ім наша краіна нагадвае пра сябе на міжнароднай арэне. Возьмем да прыкладу гімнастыку: Вольга Корбут, Святлана Багінская, Іван Іванкоў, Віталь Шчэрба, Меліціна Станюта і шмат яшчэ – гэта ўсё суперзоркі, рэкорды якіх і па сёння не пераможаны. Напрыклад, Віталь Шчэрба мае шэсць залатых алімпійскіх медалёў, якія заваяваў на адной Алімпіядзе, што з’яўляецца і па сёння неаспрэчным фактам. Калі разгледзець іншыя віды спорту, такія як веславанне на байдарках і каноэ, то ў ім у нас найбольшая колькасць Алімпійскіх чэмпіёнаў, не меншая – чэмпіёнаў свету і Еўропы. Уяўляеце якая гэта моц! Назаўсёды ў гісторыю гэтага воднага віду спорту ўпісаны першыя Алімпійскія чэмпіёны з Беларусі: Леанід Гейштар і Сяргей Макарэнка, трох разовы Алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч; Алімпійскія чэмпіёны найноўшай гісторыі – браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы і шмат іншых, пералік якіх зойме не адну старонку. Узгадваючы спартыўныя дасягненні, немагчыма абмінуць трохразовага Алімпійскага чэмпіёна па барацьбе Аляксандра Мядзведзя, Героя Беларусі, біятланістку Дар’ю Домрачаву, фіхтавальшчыцу Алену Бялову, раварыстку Наталлю Цылінскую, цяжкаатлета Аляксандра Курловіча, майстроў ракеткі Уладзіміра Самсонава, Максіма Мірнага, Вікторыю Азаранку, акадэмістку Кацярыну Карстэн і іншых вядомых спартсменаў, імёны якіх можна знасці на сайце Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, дзе пазначана, што ў нас 193 прызёра і чэмпіёна Алімпійскіх гульняў.

ІІ Еўрапейскія гульні – гэта заслужаная ўзнагарода нашаму народу за спартыўныя дасягненні. Зычу ўсім нам годна сустрэць гэтае свята, атрымаць шэраг станоўчых эмоцый, прадэманстраваць усім гасцям нашу культуру, традыцыі, гасціннасць, заваяваць шмат медалёў і ўсталяваць новыя еўрапейскія, а магчыма і сусветныя рэкорды.

21 чэрвеня 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 305 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»