Беларусь памятае!

Беларусь памятае!

Настане дзень баёў апошніх.
Мы адступілі, каб было
дзе легчы ворагу на пожнях,
паросшых сіняй гавылой.
Максім Танк

Нажаль, усё часцей і часцей сустракаюцца прапагандысцкія фільмы, артыкулы, заявы, якія скажаюць сапраўдную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, прыніжаюць пераможны і пераломны ўдзел нашага народа ў ёй, змяншаюць страты і загубленыя жыцці беларусаў, у выніку чаго не часта, але раз-пораз чуеш ад моладзі, што лепш бы мы прайгралі ў той вайне, скарыліся фашыстам, зараз, магчыма, жылі б багацей, ці неяк заможней, былі б членамі Еўрасаюзу і гэтак далей. Адразу, калі такое чую, то хочацца адказаць, што каб мы не перамаглі, то ніякага Еўрасаюзу не было б, жыць заможней мы б наўрад ці сталі, так як патрапілі б у рабства. І, наогул, магло б здарыцца так, што нас бы вынішчылі як нацыю. Таму, для мяне няма ніякіх сумневаў наконт 9 мая, яго важнасці ў гістрычным і нават лёсавызначальным фактары для нашай краіны.

Нягледзячы на розныя абсурдныя вышэйузгаданыя меркаванні, для абсалютнай большасці грамадзян Беларусі гэты дзень знаходзіццца ў памяці, як дзень, які прынёс доўгачаканы мір і пачаў адлік новага пасляваеннага часу, у які было шмат чаго зроблена: адбудаваны гарады, запушчаны заводы і фабрыкі, наладжана жыццё ў краіне.

Самае галоўнае, што мы павінны вынесці для сябе з падзей той крывавай вайны, як і любой іншай, – гэта памяць пра добрыя ўчынкі, самаадданаць нашага народу, дзядоў і прадзедаў падчас бітваў і перапынкаў паміж імі ў тыя страшэнныя, нечалавечыя, непрыдатныя ўмовы для жыцця, а толькі для выжывання. Беларусь памятае сваіх герояў, бо забыцца проста не маем права.

Што значыць 9 мая асабіста для мяне, дык гэта магчымасць сёння жыць пад мірным небам у незалежнай Беларусі, бо згодна з планамі фашысцскай Германіі, нас, як нацыі і дзяржавы, пры іх рэжыме быць не магло. Я памятаю сваіх продкаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, тых, якія выжылі і загінулі. Узгадваю гісторыі сваёй бабулі, якая прайшла жарнавы нямецкіх концлагераў, дзеда, які дапамагаў партызанам і ледзь не быў знішчаны за сваю дзейнасць, прадзеда, які быў забіты гітлераўскай куляй і пахаваны ў брацкай магіле пад Ломжай, што цяпер ў Польшчы, і іншых сваякоў, якія так ці інакш былі звязаны з тымі падзеямі. Як адзначыў Народны пісьменнік Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, карыфей ваеннай прозы Васіль Быкаў: "Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі". З чым, нажаль, нельга не пагадзіцца, бо вайна не дзяліла на рабочых і інтэлігентаў, дзяцей і дарослых, спартсменаў і мастакоў, ёй было ўсё роўна, у выніку чаго Беларусь не далічылася кожнага трэцяга жыхара. Хочацца сказаць некалькі словаў і пра Васіля Быкава, якога памылкова запісалі як забітага, а ягоныя родныя атрымалі "пахаронку". Да таго ж, яго імя было пазначана на помніку загінутых. Мне здаецца, у той момант ён сапраўды памёр, як просты жаўнер, каб пасля адрадзіцца ўжо Народным пісьменнікам, чалавекам, які распавёў пра вайну ўсяму свету, праз свае творы, унікальныя, непаўторныя і вельмі праўдзівыя, пасля прачытання якіх разумееш, што азначае тая вайна для кожнага з нас.

Захоўваць і перадаваць памяць пра подзвіг беларускага народу, гісторыю змагання за свабоду падчас крывавых падзей той вайны - адна з важных і неабходных задач сучаснага пакалення, выклік часу, выпрабаванне на трываласць, праверка на патрыятызм, спосаб зберагчы мір і недапусціць новых вайсковых канфліктаў.

9 мая 2019 г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 141 раз

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»