26.03.2019

Быць чалавекам

Быць чалавекам

Быць неабыякавым да ўсяго, што адбываецца вакол, вучыцца дапамагаць, тым, каму неабходна падтрымка, не прайсці міма чалавека якому стала кепска, насыпаць корму і наліць вады бяздомнай жывёліне, а лепш паспрабаваць знайсці для яе прытулак, - вельмі неабходныя справы, якія дапамагаюць нам “людзьмі звацца”. Здаецца, усё проста, але ў той жа момант складана.

Часта ідзеш побач, бачыш, як бабауля паслізнулася, упала і не можа падняцца, падыходзіш дапамагаеш, іншыя падбягаюць, а часта бывае заўважаеш, як ніхто нават увагі не звяртае. Калі казаць пра неабыякаваць, то яна тычыцца не толькі дапамогі пажылым, бяздомным жывёлам, яна тычыцца і неабыякавасці да наваколля, экалогіі роднага краю. Прыбраць за сабой смецце, а нават і за іншымі, а не проста прайсці і сказаць, якія некультурныя людзі гэта зрабілі, самому вакол сябе добраўпарадкаваць тэрыторыю, не чакаючы, што хтосьці гэта зробіць за цябе, выказаць пазіцыю наконт усіх тых момантаў, якія адмоўна ўплываюць на асяроддзе, пачынаць ва ўсім з самога сябе, маецца на ўвазе асобны збор смецця, батарэек і іншага. Як адзначыў Уладзімір Дубоўка: “Вароты павінен зачыняць той, хто іх першы пабачыць расчыненымі”. І сапраўды, не варта чакаць, што хтосьці за цябе нешта зробіць, трэба наадварот сваімі добрымі ўчынкамі паказваць іншым прыклад.

Часта ад старэйшага пакалення даводзіцца чуць, што раней моладзь была больш добрая, неабыякавая, высокамаральная, гатовая прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну, падтрымаць, ды і не толькі моладзь, усе былі на гэта здольныя. Разважаючы на гэтую тэму, катэгарычна не згодны з такой пастаноўкай пытання. Усе гэтыя вышэйпералічыныя якасці нікуды не сышлі, не зніклі, проста яны па іншаму праяўляюцца, транслююцца праз іншыя сродкі, тэхналогіі і магчымасці. Сучаснае пакаленне не стала абыякавым да наваколля і да іншых, наадварот дастаткова тых, хто ўваходзіць у шматлікія валанцёрскія рухі, ахвяруе сваім часам і фінансава падтрымлівае значныя праекты і не важна сацыяльныя яны, культурніцкія, пошукавыя ці для дапамогі ў лячэнні дакладным асобам, галоўнае, што мы не развучыліся ахвяраваць дзеля іншых, дзеля добрых спраў, думаць не толькі пра сябе, але і пра тых, хто навокал, пра народ і краіну. Канешне дастаткова розных людзей, бо ўсе мы індывідуумы, але на мой погляд людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, добрых сэрцам, неабыякавых да ўсяго, што адбываецца вакол іх, гатовых прыйсці на дапамогу, веру, ведаю і нават ўпэўнены, што больш.

Падсумоўваючы напісанае, трэба адзначыць, што кожнаму варта для сябе ўсвядоміць, што ніколі не трэба адмаўляцца ад тых добрых справаў, якімі займаешся, нягледзячы ні на якія абставіны, каб пасля не шкадаваць, што мог нешта зрабіць, дапамагчы, але не выканаў гэтага. Мець уласную галаву на плячах, свае думкі і пазіцую па тым ці іншым пытанні. Быць валанцёрам па жыцці, у розных сферах і напрамках, таму што гэта неабходна не толькі для краіны, у якой жывеш, але і для самога сябе.  Як сказаў Ігар Бабкоў: “Дрэва ведае, як быць дрэвам. А чалавек не. Ён толькі вучыцца быць чалавекам. Ён заўсёды ў дарозе. І дарога заўсёды ў ім”.

22 сакавіка 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 422 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»