Купляйце беларускае!

Купляйце беларускае!

Купляйце беларускае – вельмі добры і карысны лозунг, нават неабходны ў свеце моцнай канкурэнцыі.

Але чаму мы павінны гэта рабіць, для чаго абмяжоўвацца, адмаўляцца і нават замарачвацца на гэтай тэме? Адказ вельмі просты: кожны грамадзянін, які падтрымлівае сваіх вытворцаў, абсалютна ў розых сферах дапамагае сабе і краіне, бо вяртае, як модна казаць сярод моладзі, кэшбэк, якім пасля карыстаецца. Пагадзіцеся, што айчынная прадукцыя вельмі нядрэнная, разнастайная, арыгінальная і нават у шматлікіх напрамках экслюзіўная, адзінае, што ў пагоні за таннасцю, альбо нейкім распіяраным брэндам, мы не заўсёды гэта заўважаем. Канешне і тут бываюць выключэнні, якія, нажаль, падцвярджаюць правілы. Бытуе меркаванне, што ў нас няма якасных мадэляў адзення, добрых дызайнераў, тэхнікі, сучасных навінак і гэтак далей, але многія нават не ведаюць, што носяць беларускія рэчы, ці ядуць прадукты, зробленыя на Радзіме. Так адбываецца праз тое, што большасць не звяртае на гэта ўвагу, а проста выбірае тавар з ліку прапанаванага, альбо па ніжэйшым кошце, праўда бываюць і іншыя выпадкі, адныя імкнуцца набываць усё беларускае, а другія - наадварот усё замежнае і гэтым ганарацца. Калі паглядзець на пытанне больш глыбока, то адпаведна трэба шукаць залатую сярэдзіну, бо эканамічны ўздым якраз напрамую залежыць ад таго, наколькі мы гатовы падтрыліваць, купляць сваё ад штаноў да яблыкаў. Неабходна мець усвядомленую грамадзянскую пазіцыю, што калі наш тавар нічым не горш за імпартны, мы павінны заўсёды яму аддаваць прыярытэт, нават калі ён трохі даражэй каштуе, бо адназначна ён больш высокай якасці, што не ўсе хочуць бачыць.

Мой добры сябра неяк у мяне запытаўся: “Для чаго ты імкнешся купляць айчынны шакалад, ён жа  даражэйшы?” А я адказаў: “Бо ён натуральны, так і абутак не танны, бо са скуры, шэраг можна працягваць”. Канешне, калі ёсць неабходнасць у тым, чаго у нас няма, не варта сябе абмяжоўваць, пэўных тавараў у нас упрынцыпе не вырабляецца, альбо немэтазгодна рабіць, для гэтага і існуе сусветны гандль, які дае выбар відаў, якасцей, коштаў прадукцыі і інш. Калі вярнуцца да рытарычнага пытання купляць сваё ці не, для мяне асабіста беларускае на першым месцы, бо я ведаю, што такім чынам падтрымліваю эканоміку сваёй, а не чужой дзяржавы, атрымліваю асалоду ад беларускага і ганаруся гэтым, даю магчымасць зарабіць свайму народу, які таксма ўдзельнічае ў пакупніцкім ланцужку, тым самым спрыяю дабрабыту Бацькаўшчыны. Канешне, нам ёсць куды расці, развівацца, каб вывесці сваю прадукцыю на яшчэ больш высокі ўзровень, пашырыць асартымент, знізіць сабекошт, не згубіўшы якасці, але гэта і добра, нельга спыняцца, бо як адзначыў наш славуты мастак Марк Шагал: “Дасканаласць – гэта амаль смерць”. І гэта абсалютная праўда, бо як толькі спынемся ў нечым, то нас абавязкова дагоняць і абгоняць, а калі працягнем рухацца - дагонім і абгонім іншых, бо рух – гэта жыццё. Варта дадаць, што пакуль мы гэтага не зразумеем: рост заробкаў, адкрыццё новых тэхналогій, паляпшэнне інфраструктуры, розныя вынаходніцтвы, павышэнне дабрабыту, аднамомантна не прыйдзе, бо мы самі стымулюем развіццё сваёй краіны, укладаючы грошы ў сваё, што дапамагае ўдаксаканальваць лінію вытворчасці, павышаць якасць, адпаведна паніжаць кошт і г. д.

Таму калі прыходзіце ў краму, не палянуйцеся праверыць чыёй вытворчасці прадукты, пацікаўцеся навінкамі лёгкай прамысловасці, набывайце айчынную бытавую тэхніку, не бойцеся падтрымліваць беларускае і распавядзіце пра гэта сваім сябрам і знаёмым, і будзе Вам шчасце))

11 сакавіка 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 223 раз

Комментарии   

0 #1 Сергей 13.03.2019 08:20
Не, ну справядліва. Узяць той жа "Луч", "Камінтэрн" - і цана радуе і якасць. Ды і ўвогуле нашы мяса, каўбасы, малако i г.д. за мяжой вельмі любяць, так што сапраўды, купляем)
Цитировать

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»