18.02.2019

УВАГА! Напярэдадні Дня роднай мовы Мінскі абласны камітэт БРСМ праводзіць конкурсы

УВАГА! Напярэдадні Дня роднай мовы Мінскі абласны камітэт БРСМ праводзіць конкурсы

Фотаконкурс - сэлфі «Мая беларуская кніга».

Зрабі сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове і размясці у сацыяльнай сетцы ВКонтакте на сваёй старонцы са сваімі рэкамендацыямі чаму неабходна прачытаць менавіта гэтую кнігу, з абавязковымі хэштэгамі #святамовы2019, #minskregion і атрымай каштоўны падарунак. Конкурс стартуе 14 лютага i завершыцца 21 лютага ў 12.00. Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.

Конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова - крыніца натхнення»

Запішы свой выступ на камеру, выкладзі відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове у сацыяльную сетку Instagram з хэштэгам #святамовы2019, #minskregion і атрымай каштоўны падарунак. Конкурс пачнецца 15 лютага i завершыцца 28 лютага ў 12.00. Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.

Rate this item
(0 votes)
Read 2868 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»