Маладзёжная палітыка будуецца на актыўнасці маладых

Маладзёжная палітыка будуецца на актыўнасці маладых

– Для мяне, прадстаўніка моладзі Стаўбцоўшчыны, а таксама члена самага масавага маладзёжнага грамадскага аб'яднання – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, – ганарова і адказна быць сярод дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу. 

Запрашэнне на яго расцэньваю як пацвярджэнне высокага даверу не толькі да мяне асабіста, але і да ўсёй Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ".

Падчас работы такіх маштабных форумаў, як Усебеларускі народны сход, вызначаюцца, як правіла, стратэгічныя накірункі развіцця дзяржавы, выпрацоўваюцца перспектывы краіны на наступную пяцігодку.

Сёння ў нашай краіне як ніколі запатрабаваны ініцыятыўнасць і энергія моладзі, яе ідэі і творчасць, смеласць і матываванасць. І менавіта моладзь у ліку першых падхоплівае рэалізацыю актуальных і найбольш важных праектаў, бярэ ўдзел у выкананні значных і прыярытэтных агульнадзяржаўных задач.

Напярэдадні Усебеларускага народнага сходу хочацца сказаць, што за апошнія гады ў Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" ёсць дастойныя вынікі, сфарміраваўся яе імідж.

Да прыкладу, па выніках 2014 года добраахвотны атрад ДУА "Гімназія № 1 г. Стоўбцы" стаў прызёрам (другое месца) рэспубліканскай акцыі па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, у прыватнасці, палімерных адходаў. А добраахвотны атрад ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы" выйшаў пераможцам у абласным конкурсе па зборы другаснай сыравіны ў намінацыі "Збор макулатуры".

У чэрвені 2014 года наш раён прымаў удзельнікаў абласнога турніру КВЗ – 11 зборных камандаў Мінскай вобласці. Каманда "Кароткае замыканне" з ліку стаўбцоўскай працоўнай моладзі паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі і заваявала другое месца.

У снежні гэтага ж года раённы камітэт ГА "БРСМ" узнагароджаны дыпломам лаўрэата абласнога конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі "Лепшы дабрачынны праект".

На пачатку 2015 года Стаўбцоўскі райкам прызнаны лепшым тэрытарыяльным камітэтам Мінскай абласной арганізацыі ГА "БРСМ" па развіцці і падтрымцы валанцёрскага руху "Добрае сэрца".

Немагчыма не прыгадаць такую значную для нас падзею, як правядзенне на базе раённага Цэнтра культуры абласнога маладзёжнага фестывалю-выстаўкі "ПроСВЕТление".

На абласной выстаўцы-прэзентацыі маладзёжных інавацыйных праектаў "100 ідэй для Беларусі" ў лістападзе 2015 года былі прадстаўлены тры праекты, адзін з якіх удастоены права прадстаўляць нашу Міншчыну ў фінале рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі".

Па выніках 2015 года раённы камітэт і створаны пры ім валанцёрскі атрад "БраДабрэі" ўзнагароджаны граматай за першае месца ў абласным этапе, а таксама аб'яўлены пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года – "Добрае Сэрца".

Хачу адзначыць, што БРСМ імкнецца ўсемагчыма садзейнічаць моладзі ў раскрыцці сваіх талентаў, фарміраванні здаровых і цікавых традыцый правядзення вольнага часу. 2015 год быў Годам моладзі, 2016-ты – Год культуры. І гэта па праву дае магчымасць для шырокай і плённай дзейнасці. Дзяржава падтрымлівае нас у гэтым. А ў актывістах БРСМ сапраўды бачыцца магутны кадравы рэзерв нашай рэспублікі.

Дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу чакае важная місія – выбраць курс далейшага развіцця краіны, сфармуліраваць пералік канкрэтных задач і намеціць шляхі іх вырашэння.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў краіне. Менавіта нам неабходна ўзводзіць будучае Беларусі і свайго роднага краю. Спадзяюся, што наступная пяцігодка дазволіць нам увасобіць у жыццё ўсе ідэі і планы, прынятыя V Усебеларускім народным сходам.

Rate this item
(0 votes)
Read 4228 times

Additional Info

  • Автор: Анастасія КАЛОДЗІНСКАЯ, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»