Last modified on: 31.01.2019

Маладзёжныя атрады аховы правапарадку

Маладзёжныя атрады аховы правапарадку

Сёння рух Мінскі абласны штаб МААП аб’ядноўвае каля 2500 тысяч юнакоў і дзяўчат. Створаны і дзейнічае 71 Маладзёжны атрад аховы правапарадку.

Аб руху

Члены МААП удзельнічаюць у ахове правапарадку разам з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, забяспечваюць грамадскі парадак у час правядзення масавых мерапрыемстваў.

За час свайго існавання Маладзёжныя атрады аховы правапарадку зарэкамендавалі сябе як надзейныя партнёры і незаменны дапаможнік міліцыі.

Сярод ратных спраў маладых праваахоўнікаў – спыненне сур’ёзных злачынстваў і правапарушэнняў, затрыманне небяспечных злачынцаў, прадухіленне дарожна-транпартных здарэнняў, выратаванне людскога жыцця.

 

Чым займаюцца МААП?

  • удзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, арганізатарам якіх з’яўляецца ГА “БРСМ”;
  • ажыццяўляюць сваю дзейнасць па ахове правапарадку сумесна з органамі ўнутраных спраў (падтрымка парадку і патруліраванне ў грамадскіх месцах, правядзенне рэйдаў, выстаўленне пастоў на асобных аб’ектах, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, патруліраванне метрапалітэна і інш.)
  • удзельнічаюць у правядзенні ваенна-спартыўных і патрыятычных злётаў, лагераў, значных падзей грамадскага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь;
  • удзельнічаюць у рэалізацыі праектаў па грамадска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, развіццю маладзёжнага праваахоўчага руху.

Навучанне і спецыяльная падрыхтоўка членаў МААП

Ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” рэалізуецца змена “Формула адвагі” для актыва маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.

Пры кожным тэрытарыяльным камітэце ГА “БРСМ” члены МААП праходзяць спецыяльную падрыхтоўку на базе тэрытарыяльных АУС, вайсковых частак, устаноў адукацыі сілавых ведамстваў.

Штогод для Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку праходзіць рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор. Праграма збораў уключае заняткі па тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўцы, спецыяльную тактычную падрыхтоўку, трэнінгі на камандаўтварэнне, заняткі па маральна-псіхалагічнай падрыхтоўцы, правілам паводзінаў у канфліктных сітуацыях пры выкананні задач па ахове правапарадку. Для ўдзельнікаў збору праводзяцца заняткі і інфармацыйныя семінары па дзейнасці дэструктыўных маладзёжных групіровак, спосабах уключэння моладзі ў супрацьпраўную дзейнасць і мерах па іх супрацьдзеянню.

 

Як уступіць у МААП?

Членамі МААП могуць стаць члены ГА “БРСМ”, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Прыём у атрад ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове ў індывідуальным парадку на падставе асабістай заявы. Рашэнне аб прыняцці ў атрад сцвярджаецца агульным сходам членаў МААП.

Удзельнікі маладзёжных атрадаў:

  • з 14 гадоў - маюць магчымасць прымаць удзел у правядзенні ваенна-спартыўных і ваенна-патрыятычных мерапрыемствах (лагеры, эстафеты, спартакіяды і інш.), навучанні, падтрыманні грамадскага парадку пры правядзенні мерапрыемстваў у пярвічных арганізацыях ГА "БРСМ" устаноў адукацыі;
  • з 16 гадоў - прыцягваюцца да навучання і падрыхтоўкі, у тым ліку, праходжання спецыялізаванай падрыхтоўкі на базе тэрытарыяльных АУС, вайсковых частак унутраных войскаў МУС, удзельнічаюць у падтрыманні грамадскага парадку ва ўстановах адукацыі, а таксама пры правядзенні мерапрыемстваў ГА «БРСМ»;
  • пры дасягненні 18 гадоў і пры атрыманні пасведчання дружынніка члены МААП (дружыннікі) маюць усе правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам для членаў добраахвотных дружын.

 

Магчымасці для ўдзельнікаў МААП

Быць удзельнікам руху МААП – гэта значыць:

  • мець права пераважнага залічэння пры паступленні ў навучальныя ўстановы МУС і на факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі;
  • мець магчымасць праходзіць службу ў элітных часцях унутраных войскаў МУС;
  • мець льготы пры наведванні трэнажорных залаў, басейнаў і іншых спартыўных аб'ектаў (згодна з лакальным нарматыўным актам);
  • мець магчымасць атрымаць лепшыя месцы для працаўладкавання ў летні час у складзе студэнцкіх атрадаў;

...і шмат іншага!

 

Rate this item
(0 votes)
Read 315 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»